Басовішча
Фестываль музыкі Маладой Беларусі
Ліпень, Гарадок, Беласточчына
Гісторыя
Пачатак дзевяностых гадоў на Беласточчыне знамянальны
ўзьнікненьнем адметнай у культурным краявідзе зьявы —
Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”. Назоў
Фэстывалю ўзяўся ад яго пачынальніка — Беларускага
Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы (БАС) — маладой
арганізацыі, радавод якой сягае пачаткаў ня менш
знамянальных для гісторыі краіны васьмідзесятых. Першы
Фэстываль „Басовішча” прайшоў у ліпені 1990 году. Ад
гэтае пары традыцыйным месцам правядзеньня імпрэзы стаў
гарадоцкі Барык, а тэрмінам — палова ліпеня.
|

(1990 г.) Так, такой імпрэзы ўсе чакалі, пра такую марылі. Да яе
Беларускае аб’яднанне студэнтаў ішло праз шматлікія
мерапрыемствы інцыдэнтальнага або ўнутранага характару:
святкаванні такіх ці іншых угодкаў, турыстычныя вандроўкі,
студэнцкія атрасіны, Купалле, больш ці менш афіцыйныя
папойкі... І раптам „Басовішча”...

(1990 г.) „Рэвалюцыя ў беларускай культуры Беласточчыны” — так магу назваць першы Фестываль музыкі Маладой Беларусі
„Басовішча”. Аглядаў беларускай песні адбылося на
Беласточчыне шмат. Чаму ж тады, нехта можа запытацца,
прыдаю такое значэнне „Басовішчу”? Бо значэнне „Басовішча”
ў тым, што адолела яно некалькі бар’ераў, якія
ў мінулым здаваліся быць па-за жыццёвымі магчымасцямі
беларускай меншасці...

(1991 г.) Калі пра рок-музыку, дык перш-наперш пра ідалаў. Да
Фестывалю музыкі Маладой Беларусі „Басовішча ’91” кожны
рыхтаваўся па-свойму. Я амаль да скуры згаліў сваю
чупрыну, надзеў джынсы, белую кашулю, чорныя падцяжкі.
Гэтак мне ўяўляўся вакаліст гурту „Уліс” Андрэй Патрэй,
якога я ведаў адно з відэазапісу мінулагодняга
фестывалю...

(1992 г.) Пачатак дзевяностых гадоў на Беласточчыне знамянальны
ўзьнікненьнем адметнай у культурным краявідзе зьявы —
Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”. Назоў
Фэстывалю ўзяўся ад яго пачынальніка — Беларускага
Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы (БАС) — маладой
арганізацыі, радавод якой сягае пачаткаў ня менш
знамянальных для гісторыі краіны васьмідзесятых...

Болей тэкстаў
- Мікола Ваўранюк, (1996) Найбольшы і найгаласнейшы.
- Мікола Ваўранюк, (1997) Людзі ў балоце.
- Мікола Ваўранюк, (1998) „Басовішча” — мы яшчэ не збыліся.
- Аляксандр Максімюк, (1998) Музычнае „Басовішча”.
- Аляксандр Максімюк, (1999) Басовішча X.
- Uladzimir Katkouski, (1999) Belarusian Woodstock — Basovishtcha ’99.
- A Belarus Miscellany, (1999) Basovishcha ’99 Rock Festival.
- RFE/RL Poland, Belarus, and Ukraine Report, (1999) Basovishcha Rocks Grodek/Haradok For 10th Time.
- Паўліна Шафран, (2000) На Басовішчы.
- Мікола Ваўранюк, (2000) Новая хваля.
- Igor Maksymiuk, (2001) Basovishcha — A Cultural Experience?
- Мікола Ваўранюк, (2001) Адгулялі „Басовішча”.
- Яўген Мірановіч, (2001) Купалле ў час электроннай цывілізацыі.
- Мікола Ваўранюк, (2001) „Басовішча” ўкараняецца.
- Мікола Ваўранюк, (2002) Рок трымаецца моцна.
- Аляксандр Максімюк, (2002) Басовішча: выйсьце з анкляву.
Болей здымкаў
06
08
09
10
11
12
13
14
15
A1
A2
A3
A4
A5
|
Вы прабываеце ў Ніве — тыднёвіку беларусаў у Польшчы.
Націсніце спасылку, каб загрузіць увесь наш сайт.
|