Ніва № 28 (2357), 15 ліпеня 2001 г.

„Даўціпы” Андрэя Гаўрылюка (21)

У бальніцу прыйшла да хворага сяброўка, якую папярэдзілі, каб нічога пацыенту не згадвала пра ягоную смяротную хваробу. Прывіталася яна з хворым, пагутарыла і задумалася.

— Аб чым так думаеш? — спытаў хворы.

— Ах, нічога. Раздумваю толькі, як будуць зносіць труну па такой вузкай і крутой лесвіцы.

* * *

На прыёме ў прадпрыемстве завязалася гутарка пра выгляд і ўзрост чалавека. Гаварылася, што некаторыя людзі выглядаюць старэй, чым у сапраўднасці, незалежна ад узросту. Жонка дырэктара звяртаецца да аднаго са служачых:

— Ці я выглядаю на сорак пяць гадоў?

— Вядома, што не, — адказвае той. — А ці вы калісь мелі сорак пяць гадоў?


папярэдняя порцыя        наступная порцыя