Ніва № 36 (2365), 9 верасня 2001 г.

„Даўціпы” Андрэя Гаўрылюка (28)

Прыходзіць баба да лекара:

— Што вам дакучае? — пытае лекар.

— Нічога. Не мела перад кім распрануцца, дык прыйшла.

* * *

Грышка шукае вечарам у горадзе гарэлку. Сустракае вулічнага прадаўца, які выцягае з-за пазухі бутэльку:

— Пятнаццаць злотых.

— Давай!

— Калі захочаш больш, пазвані на гэты нумар тэлефона, — уручае картачку прадавец.

Дома Грышка адкрывае бутэльку і сцвярджае, што ў ёй вада. Злосны звоніць на дадзены яму нумар. Азываецца жаночы голас:

— Водаправодная станцыя, слухаю вас.

* * *

Прыйшоў Янка наведаць хворага сябра. Жонка хворага частуе госця:

— Выпі за здароўе майго мужа!

Янка выпіў, паглядзеў на хворага і кажа:

— Дрэнна выглядаеш, дружа. Налі мне яшчэ кілішак, — звяртаецца да гаспадыні, — павінна памагчы.

* * *

На прыёме госці чаргова прапанавалі тосты ў гонар юбіляра. Калі ўжо шмат выпілі, да аднаго з прамоўцаў падышоў афіцыянт:

— Шаноўны спадар! Мне здаецца, што тэкст прамовы вы паклалі за каўнер замест сурвэткі, а тое, што вы прачыталі, было меню.

* * *

Паліцыянт расказвае журналісту:

— Злаўленне гэтага злачынца не было складанай справай. Узламаўся ён у сейф, забраў грошы і дзве бутэлькі „Смірнова”, выпіў, закурыў і пакінуў сляды пальцаў...

— На бутэльцы?

— Не, на асфальце.


папярэдняя порцыя        наступная порцыя