Ніва № 48 (3681), 29 лістапада 2026 г.

Кіёк Уладзіміра Караткевіча

Міхаіл ТАЛЕР

Мяне пэўны час аніяк не хацеў пакінуць адзін сумнеў. Залез у душу, нібыта замаскіраваны пад вызваліцеля агрэсар, і ні мяцёлкай яго, ані венікам, і дзеркачом наўрад ці. Скрабаў па нутры з самай сярэдзіны, як зімовае мышанё ў дзедавай кладоўцы. Толькі прыціхнеш, супакоішся, а ён адразу скрэб ды скрэб, скрэб ды скрэб.

А каб ты здох, зараза! Дык не, не здыхае.

Во, толькі святло выключыш, прыляжыш на хвілінку крыху расслабіцца, а той ужо пачынае. І стомленасць яго не бярэ, гада.

Дзед дык добрага ката быў завёўшы. Ага, такога файнага, што ён за зіму ўсіх мышэй перадушыў падчыстую. А вясной за куранят прыняўся. Таксама ўсіх са свету звёў, падла. Такі добры быў кот, не гультай. Хоць вясной лепей больш увагі коткам удзяляў бы, а не куранятам. Але ён паспяваў на ўсіх франтах.

Я ж кажу, надта ж быў спрытны кот. Такіх зараз і на выставах не знойдзеш днём з агнём. Дзед на другую вясну, каб уратаваць хоць нейкую народжаную жыўнасць, вывез яго за трыдзевяць зямель і зваротнага адрасу не пакінуў. Толькі сам не паспеў яшчэ вярнуцца, а кот ужо тут як тут. Ото ж быў разумны. Усім катам кот.

Суседзі ад яго сваіх котак хавалі, каб тыя не акаціліся ягонымі генамі. А то што ж гэта было б, калі б яны развяліся бескантрольна. От дзе была б забава. У вёсцы ні мышэй, ні курэй, ні якой іншай жыўнасці не засталося б. Як зараз. Пуста. Не тое што выпіць, але і паздароўкацца няма з кім. Хочаш крычы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF