Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.
Праклён шляхціца РэйтанаМіхаіл ТАЛЕРЯ пра гэты праклён і расказваць не збіраўся нікому. Маўчаў, як вясковая печка ў замкнутай хаце. З тых, хто цяпер жывуць, пра яго ведаў толькі я адзін. Ну і хопіць, думаю. Знае ж адзін чалавек, ды і годзе. Дурням усё роўна не дойдзе, хоць ты разарвіся, даказваючы, а ім што аб сцяну гарохам. А разумны і так усё зразумее. Dictum sapienti sat, — як гаварылі старадаўнія лаціняне. Разумнаму дастаткова. Ды шмат такога толькі я адзін і ведаю. Каб пра ўсё распавёў, дык сусветны калапс адбыўся б раней часу. Навошта гэта мне. Такі грэх на душу браць, ды яшчэ ў такія гады, калі трэба думаць як адмаліць грахі ранейшыя. Гэта ж якім дурнем трэба быць. І без майго ўдзелу ўсё кракне, думаю, як раздушаная катком для ўтрамбоўкі асфальту вясковая качка. А я не хачу быць вінаватым у сусветнай трагедыі. Хопіць з мяне і мясцовага роўню. Ды праклёнамі не так то весела і дзяліцца, я вам скажу. Ой, не проста, як некаторыя думаюць нездаровай псіхікай. Мяркуюць, што гэта так забаўна, нібы можна і паржаць публічна з сур’ёзных спраў, як п’яная кабыла ў кампаніі цвярозага лася. А яшчэ ў мяне ёсць вядомасць добрага расказчыка. Я ёй даражу, як ніяк. А не той расказчык добры, які можа доўга гаварыць, а той, хто ведае калі яму трэба заткнуць свой рот, і маўчаць як замерзлая палонка. Я тут неяк у кампанію патрапіў з адным нарцысам, які вельмі любіць павыпендрывацца, як муха на шкле. Асабліва перад (...) |