Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.
Якая Канстытуцыя для Новай Беларусі?Міраслаў МІКУЛЕВІЧ29 кастрычніка ў Беларускім доме ў Варшаве ў межах „Вольнага Беларускага ўніверсітэта” прайшла прэзентацыя другога нумара штогодніка „Free Belarus Journal” пад лозунгам „Якая Канстытуцыя для Новай Беларусі?”. Мерапрыемства пачалося з хвіліны маўчання ў памяць канцлера „Вольнага Беларускага ўніверсітэта” Аляксандра Мілінкевіча. Адкрыла прэзентацыю часопіса Іна Кулей — удава Аляксандра Мілінкевіча: „Гэты часопіс на самой справе быў калісьці задуманы дзвюма асобамі, двума сябрамі — Аляксандрам Мілінкевічам і Марыюшам Машкевічам. І мы бясконца ўдзячныя спадару амбасадару за тое, што ён, маючы свае думкі, сваё бачанне разам з „Вольным беларускім універсітэтам” пачаў справу... Першы нумар быў прысвечаны незалежнасці Беларусі, таму што гэта падставовая каштоўнасць, без якой увогуле не можа існаваць краіна. Другі нумар прысвечаны канстытуцыі Беларусі, таму што ў незалежнай краіне мусяць працаваць законы... Сам гэты нумар, яго напаўненне, гэта запрашэнне да дыялогу. І ў гэтым яго самая вялікая годнасць...”. Паралельна прэзентацыі прайшла таксама і дыскусія датычная будучай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вядоўцам быў Марыюш Машкевіч — галоўны рэдактар часопіса, а дапамагаў яму Пятро Рудкоўскі — намеснік рэдактара. У дыскусіі прынялі ўдзел і самі аўтары артыкулаў часопіса: доктар габілітаваны Рафал Чахор, з Вучэльні Яна Выжыкоўскага, які спецыялізуецца ў канстытуцыйным праве і палітычных (...) |