Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.

Лісты Сакрата Яновіча да Аляксея Карпюка

Сяргей ЧЫГРЫН

Захавалася вельмі багатая эпісталярная спадчына пісьменніка Сакрата Яновіча (1936-2013) з Крынак. Яна раскідана па розных архівах, у тым ліку і прыватных. Пісьменнік шмат ліставаўся з творчымі асобамі Польшчы, Беларусі, Літвы, Англіі, ЗША і г.д. Ён не толькі паспяваў пісаць цікавыя мастацкія творы, якія вызначаюцца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам, але вёў прыватны дзённік, а таксама пісаў лісты, адказваючы кожнаму, хто да яго пісаў, нешта ў яго пытаўся ці проста прасіў даслаць кнігі, адказаць на пытанні, ці запрашаў у госці.

Сакрат Яновіч вельмі шмат працаваў, любіў вандраваць, наведваць Беларусь, сустракацца з сябрамі-літаратарамі. Калі сабраць яго эпісталярную спадчыну (тыя лісты, якія ён асабіста напісаў), то атрымаецца шматтомнае выданне. Чытачам „Нівы” прапаную некалькі лістоў Сакрата Яновіча да гарадзенскага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), напісаныя ў розны час. Лісты захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску (ф. 294, воп. 1, спр. 134).

Нагадаю, што Аляксей Карпюк таксама родам з Беласточчыны — з вёскі Страшава. Пасля вайны скончыў Гарадзенскі педінстытут імя Янкі Купалы.

Студэнтам ён пачаў пісаць прозу. У часопісе „Полымя” ў 1953 годзе Аляксей Карпюк дэбютуе аповесцю „У адным інстытуце”. А праз пяць гадоў выдае сваю першую кнігу апавяданняў і аповесцей „Дзве сасны”.

Працоўная дзейнасць пісьменніка была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF