Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.
«Губертус» у Цэнтры Людвіка ЗаменгофаМіхал ІВАНЮК„...Гародня! Жыву ў Гародні! Усе дарогі вядуць не ў Рым, Яны вядуць да цябе. Гародня! Памру ў Гародні! Усе шляхі вядуць не ў Менск, яны вядуць да цябе!...” Людвік Заменгоф зноў аб’яднаў Беласток і Гродна. Тут варта быць дакладным і дадаць, што гэта быў не сам доктар Людвік Заменгоф, якога ўжо больш за сто гадоў няма ў жывых, а Цэнтр Людвіка Заменгофа па вуліцы Варшаўскай, 19, які з’яўляецца часткай Беластоцкага асяродка культуры. У ім 3 лістапада 2026 года ў чацвёрты раз у Беластоку адбыўся «Губертус», арганізаваны гродзенскімі эмігрантамі, якія стараюцца хаця б адзін вечар у годзе правесці са сваёй гродзенскай супольнасцю (тусоўкай) у выгнанні, успомніць родны горад і пашырыць веды пра яго, атрымліваючы асалоду ад пачосткі і слухаючы гродзенскага барда Алеся Дзянісава, які спецыяльна ў гэты вечар прыехаў у Цэнтр Заменгофа, каб выканаць песні, прысвечаныя Гродну і землякам. — Мой дом знаходзіцца за вуглом, і я прыходзіў сюды выпіць кавы з сябрамі, калі яшчэ жыў у Гродне... Гэта толькі адзін са сказаў, якія хтосьці з гледачоў выпадкова вымавіў падчас прагляду фільма пра Гродна на вялікім экране, дзе горад паказвалі пешшу ці з машыны. Усё, што тут бачыце, было знята некалькі тыдняў таму ў Гродне нашымі сябрамі; гэта апошняе відэа з Гродна, дзе можна ўбачыць, што адбываецца ў горадзе і як горад змяніўся з таго часу, як мы з’ехалі, — сказаў да сабраных жыхароў Гродна Аляксей (...) |