Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.
Легенды маёй зямліАляксей МАРОЗУ Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы 27 кастрычніка адбылася прэзентацыя двухмоўнай кнігі Наталлі Герасімюк «Legendy mojej ziemi, pogranicze polsko-białoruskie = Легенды маёй зямлі, польска-беларускае памежжа», а арганізатарам спаткання быў Фонд «Царкоўная музыка». Мерапрыемства адкрываў і прывітаў яго ўдзельнікаў старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко. — Наталля Герасімюк — перакладчыца, радыёжурналістка, рэалізатарка многіх трансгранічных праектаў, заснавальніца і старшыня актыўна дзейнічаючага Фонду «Яны, гэта мы». У сваёй кніжцы «Легенды маёй зямлі» адкрывае невядомыя нам гісторыі, якія спісвала па абодвух баках мяжы. Каб напісаць гэтую кнігу, трэба было ўкласці вельмі многа працы, а свой уклад у стварэнне кнігі мае таксама маршалак Падляшскага ваяводства, якога стыпендыяткай з’яўляецца наша госця, — заявіў Мікола Бушко і прадставіў вядучую сустрэчу. — Спадарыня Паўліна Сегень — дактарантка Універсітэта ў Гданьску, спецыяліст па расійскіх справах і пасіянат Падляшша, якая жыве ў Чахах-Арлянскіх. — Я рада, што Наталля Герасімюк узяла на сябе аграмадную працу па зборы легенд не толькі з нашага рэгіёна, але ўсёй прыгранічнай зоны па абодвух баках мяжы Польшчы з Беларуссю, з вёсак там распаложаных. Калі я чытала змешчаныя ў кнізе легенды, заўважыла, што жанр легенды ўніверсальны, можна пачуць у іх універсальныя рэчы пра веру, каханне, смерць, здраду, вайну. Развязкі ёсць (...) |