Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.

Чаго так радуецеся вы?

Ясь ЯХОВІЧ

Правільна пастаўленае пытанне многага варта. Вось прыклад. Паэт Дзмітрый Быкаў у адным з эпізодаў свайго твора здзіўляецца той інтанацыі, з якой група атэістаў гаворыць фразу „Бога няма”. Бо гэтая фраза з іх вуснаў гучала ненатуральна злавесна.

Хоць ва ўсім астатнім адчуваецца, што аўтар бачыць гэтых людзей дастаткова чыстымі, паважае іх як апанентаў. Паэт не выказвае да іх прэтэнзій, знявагі ці непавагі. Не. Наадварот. Ствараецца ўражанне, што ў яго ёсць толькі адно простае лагічнае жаданне, каб і яны вялі дыскусію гэтак жа, як і ён. Як нармальныя суразмоўцы, што шукаюць ісціну і выслухоўваюць аргументы іншых.

Але вось дзіва. Як толькі даходзіць да іх сцвярджэння, што „Бога няма”, у інтанацыі гучаць вось тыя зларадныя ноткі. Такія ноткі, якія далейшы пошук ісціны робяць немажлівым. І аўтар, здзіўлены такой інтанацыяй, ставіць вельмі трапнае пытанне:

— Чаго так радуецеся вы? Што Бога няма? Уратавання няма?

Ну праўда. Лагічна было б чакаць, што фраза „Бога няма” прагучыць калі не з роспаччу, адчаем і расчараваннем, то хаця б з жалем і шкадаваннем. Ну і ўжо дакладна не з радасцю, бо радавацца тут то няма чаму. Калі няма Бога, то няма і вечнага жыцця, бяссмерця душы, увогуле аніякага сэнсу існавання. З чаго ж тут радавацца?

І тут не існуе ўжо аніякіх падстаў для далейшай дыскусіі. Тая злавесная інтанацыя яскрава паказвае, што нічога даказаць немажліва аніякімі самымі разумнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF