Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.
Размова з КіплінгамУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ інтэрнэце зараз стала папулярнай такая забаўка — людзі запытваюць у штучнага інтэлекту, якія б спадарожнікі з ліку знакамітых людзей мінулага ці сучаснасці вам бы адпавядалі, едучы ў купэ цягніка. Адказ узнікае на падставе аналізу таго, што гэты інтэлект пра цябе ведае. І вось уваходзіш ты ў такое купэ на чатыры асобы, а там ужо сядзяць тры чалавекі, якіх бы ты хацеў мець за суразмоўцаў. У дадатак ШІ малюе ілюстрацыйную карцінку сфармаванай цудоўнай кампаніі. Асабіста я не стаў абцяжарваць машыну сваім запытам, але задумаўся, з кім з выбітных асоб мінулага хацелася б мне сустрэцца і паразмаўляць. Першым да галавы прыйшоў англійскі літаратар, публіцыст і падарожнік Рэдзьярд Кіплінг. Нагадаю чытачам, што нарадзіўся гэты знакаміты пісьменнік у індыйскім горадзе Бамбей, калі гэтая тэрыторыя была пад брытанскай імперыяй. З дзяцінства ён ведаў не толькі англійскую мову, але і хіндзі, таму пазней вельмі добра разумеў Усход і яго народы. Найбольш славуты твор Кіплінга — гэта «Кніга джунгляў», зборнік апавяданняў пра жывёл, дзе пераважная бальшыня герояў — прадстаўнікі фаўны, а ў цэнтры ўвагі хлопчык Маўглі, выхаваны ваўкамі ў джунглях Індыі. Кніжка нібыта пра жывёл і яшчэ ў дзяцінстве маё пакаленне было захоплена савецкім мультфільмам «Маўглі», знятым сапраўды па-майстэрску і незвычайна. Гэтая цікавая анімацыя нібы ёсць такой прыгожай павучальнай карцінкай, дзе праз персанажаў джунгляў паказана і (...) |