Ніва № 47 (3680), 22 лістапада 2026 г.

Ансамблю «Арляне» — восемдзесят гадоў! (ч. ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

Валя Календа назірала іх выступленні з дзяцінства. Калектыў мандаліністаў і спевакоў выступаў на вясковых фэстах, а яна, тады падлетак, захаплялася іх спевамі і зладжанасцю. Сама яна родам са Шчытоў, што ў Арлянскай гміне:

— Я памятаю нават харыстаў, — усміхаецца на ўспамін мая субяседніца. — Там быў лістаноша Лопух. Ой, які ў яго быў голас! Памятаю як спяваў Яўгеній Бало. Цяпер з намі яго сын Мірак спявае. З тых часоў Тамара Русіновіч. Яна зараз штосьці прыхварэла, але казала, што прыйдзе на юбілей. Тамара з Зінай Навіцкай найдаўжэй з намі. Ім па дзевяноста і ўсё спяваюць.

Я ў «Арлянах» сёмы год і вельмі ганаруся гэтым, бо так, як у «Арлянах», нідзе няма.

— Гэта атмасфера, — пытаю, — ці можа іншая прынада?

— Атмасфера і ўсё, што мы тут робім і спяваем. Фадзіны — добрыя спецыялісты. — чую ў адказ. — Яны не ашчаджаюць нікога, такі выціск даюць, што о-го! Як цяпер, пад юбілей рыхтуемся, то кожны дзень па тры гадзіны цвічым, танцуем. Прыйдзеш дахаты, ногі гудзят, цяжка заснуць. Трэба ж на гэтыя танцы трохі сілы мець, а леты сваё робяць.

Валя кажа, што ўсе песні яе любімыя — і «Крыштальныя крынічкі», і «Родная вёска», і «Ночка цёмная», словам усё, што прапануе ім дырыжор. Яшчэ развучылі жыдоўскія песні і танцы, каб ушанаваць памяць людзей, якія раней жылі і праслаўлялі Орлю. І цудоўны паланэз, які выканалі на адкрыцці новага амфітэатра...

Прыгода (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF