Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.
«Беларуская меншасць — гісторыя і традыцыя»: Залатая восень і жывыя рахункі памяці ў ПухлахВольга СЯМАШКАЗалатая восень — мабыць, найлепшы час для таго, каб «падбіць» рахункі. Рахункі мінулага года, апошняга дзесяцігоддзя ці дзесяцігоддзяў цэлага жыцця. Залатаносныя лісты на падляшскіх дрэвах не ўтаймоўваюцца ў сваім пераліве: для кагосьці гэта блішчастае золата заваёваных перамог, а для кагосьці — апошняе суцішанае сонечнае цяпло перад надыходам сцюдзёнае зімы. Менавіта ў такую залатую восень, 18 кастрычніка, скансэн «Даўняе Падляшша» ў Пухлах стаў месцам, дзе сабраліся беларусы Падляшша. Сабраліся не проста на чарговае мерапрыемства з цыкла «Беларуская меншасць — гісторыя і традыцыя», арганізаванае Таварыствам «Даўняе Падляшша» пры падтрымцы Маршалкоўскай управы, а каб нагадаць пра сябе і пра беларускую меншасць рэгіёна, падбіць рахункі існавання самога скансэна ды ўжо зробленага трывалага задзелу. Гэты куток жыве і рухаецца наперад дзякуючы нястомнай працы, апантанасці і ахвярнасці прафесаркі Ірэны Матус ды яе вялікай сям’і. Тут кожны на сваім месцы і са сваёй місіяй. Побач брат Ян Грыгарук, які расшыфроўвае духоўны код «нашае» іконы, сын Давід Матус, які прымае эстафету апекі над матэрыяльнай спадчынай, і ўжо падрастаючыя ўнукі. Дзіўна і кранальна назіраць, як малодшае пакаленне навучылася лёгка і свабодна адрозніваць прадметы вясковага быту XIX стагоддзя, а на дзіцячых далонях сур’ёзна і беражліва могуць быць прынесены прылады (...) |