Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.
Беларуская гістарычная азбука (ІV). Войны з Масковіяй і РасеяйУладзімір АРЛОЎАдбітак Залатой Арды. Расейскія гісторыкі традыцыйна перабольшваюць значнасць Кулікоўскай бітвы 1380 года, ствараючы тым самым бачнасць, што перамога над Мамаем вызваліла Масковію ад татарскага прыгнёту. Насамрэч яшчэ цэлае стагоддзе пасля таго маскоўцы плацілі татарам ганебную даніну, а Маскоўскае княства заставалася ўлусам Залатой Арды. Вызваленне ад ардынскага ярма ў 1480 годзе было толькі вонкавым. Масковія пераняла дзяржаўную будову Арды і, па сутнасці, зрабілася яе адлюстраваннем. Пра гэта сведчыла жорсткае адзінаўладдзе, чынгісханаўская ідэя панавання над усім светам, сляпая падначаленасць „холопов государевых” (так абавязаныя былі называць сябе нават самыя знатныя баяры). У татараў пазычылі і арганізацыю войска, і тактыку выпаленай зямлі, і нялюдскія расправы з насельніцтвам сумежных дзяржаў, што было ўпершыню прадэманстравана пры знішчэнні Ноўгарадскай і Пскоўскай рэспублік. „Трэці Рым” Крамлёўскія ўладары называлі сябе спадкаемцамі „другога Рыма” — Візантыі, а значыць, выратавальнікамі хрысціян ад усіх „паганых” і „раскольнікаў”. „Два Рима пала, а Москва третий есть, а четвертому не быти”, — заяўлялася ў дзяржаўных дакументах. Беларускія і ўкраінскія землі называліся там „искони” сваімі, хоць ніколі ў склад Маскоўскага княства не ўваходзілі. У 1492 годзе Масковія распачала з Вялікім Княствам Літоўскім (...) |