Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.

100 гадоў Дзмітрыю Шатыловічу

Міра ЛУКША

Ён быў пры пачатках беларускага літаратурнага руху ў Польшчы. Быў адным з тых, што 8 чэрвеня 1958 года засноўваў літаратурнае аб’яднанне ў рэдакцыі «Нівы» і чые вершы былі ў першым літаратурным пасляваенным зборніку на Беласточчыне — Рунь (1959).

Дзмітрый Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы ў Станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 года вучыўся ў Бельску-Падляшскім ў сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Усходнюю Прусію пад горад Гайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 года быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зэебургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, які закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946 года ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй ім. Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 года і быў накіраваны Міністэрствам асветы ў Варшаве ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, які закончыў у снежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка-аўтаматыка. Ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF