Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.
Фонд «Збуч — Спадчына і сучаснасць Падляшша» (частка ІІ)Аляксей МАРОЗФонд «Збуч — Спадчына і сучаснасць Падляшша» паўстаў у чэрвені гэтага года, але першае сваё мерапрыемства арганізаваў 3 кастрычніка ў вясковай святліцы ў Збучы. Адбылася там сустрэча з цыкла «Давайце пагаворым» з вядомым археолагам Дарыюшам Краснадэмбскім з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук. Ён вёў археалагічныя раскопкі на старажытным гарадзішчы ІХ стагоддзя і курганах у наваколлі Збуча і пра іх вынікі расказаў падчас спаткання. — Якія сляды хрысціянства вы знайшлі на нашай тэрыторыі? — спытаў мужчына з публікі. — Хрысціянства ў ХІ стагоддзі ўжо сюды прыйшло, але ў час археалагічных раскопак складана было знайсці пацвярджэнне гэтаму. Аб прысутнасці тут хрысціянства сведчаць плоскія магілы, у якіх людзей хавалі галавой на захад. Аднак нават царкоўныя ўлады да ХІІІ стагоддзя дапускалі сыпанне курганоў, — сказаў Дарыюш Краснадэмбскі. — Гарадзішча каля Збуча сведчыць, што яго будаўнікі мелі досвед у канструяванні абарончых збудаванняў. Можа гэта вынікала з канкрэтнага тыпу рассялення? — спытаў чалавек з публікі. — Гарадзішча каля Збуча было збудаванае ў канцы ІХ стагоддзя. Зараз складана акрэсліць, якое было тут рассяленне, паколькі так будаваліся гарадзішчы ў заходніх і ўсходніх славян. Тут засыпваліся зямлёй збудаваныя з драўніны скрыні, а ў некаторых месцах выконваўся толькі драўляны палісад. Гэта адбывалася ў перыяд (...) |