Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.
ТэхналогііМіхаіл ВАЙНОВІЧШто чалавек, што свет, усё мусіць быць гарманічным. Усе гэта чулі па некалькі разоў за жыццё. Пра тое стагоддзямі і тысячагоддзямі стараюцца даказаць чалавецтву апантаныя філосафы і іншыя мысліцелі духоўнай сферы. Маўляў, узровень духоўнага развіцця грамадства і чалавека мусіць не адставаць ад узроўню развіцця тэхнічнага. А то перакос адбудзецца. Не ўстаіць такая канструкцыя. Рухне рана ці позна, і ўсіх сабой накрые. І былі такія часы, калі здавалася, што вось-вось і усё ў іх атрымаецца. Нарэшце дакажуць гэтую прапісную ісціну як тэарэму Піфагора. І будзе ўсім шчасце. Для пачатку то някепска. Хоць бы на роўні тэорыі вызначацца трывалыя арыенціры. Ясна, што з практыкай усё складаней атрымліваецца, але ж з нечага пачынаць трэба. Ды вось у самы здавалася б спрыяльны для рэалізацыі час і з тэорыяй пачыналіся збоі. І не таму, што яна кепская. Хутчэй наадварот. Добрая. Проста не да яе было чалавецтву. Больш цікавілі тэхналогіі тэхнічныя, прафесійныя, іншыя розныя, на якіх зарабіць можна тут і цяпер. Вось і ўтвараўся вугал дыспрапорцыі, які ўвесь час рос, пакуль не перакульваў усю канструкцыю пабудовы грамадства. Эфект накаплення памылкі, называецца. А пасля ўсё з пачатку. Пасля крызісу хто ацалеў, павылазяць з пад завалаў тых перакуленых канструкцый, і яксьці без асаблівых падказак ведаюць прычыну трагедыі. Забыліся галоўнае, кажуць. Духоўнасць. Разумных людзей не слухалі. Вось і (...) |