Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.

Пакуль нас не паралізуе страх

Міраслаў ГРЫКА

Без сумневу, прэзідэнт Расіі Пуцін — цяжка хворы чалавек. Ён лічыць сябе царом. Насамрэч, хворая фігура кіраўніка, у якую ён ператварыўся. У Расіі менавіта так і бывае з... чалавекам. Я згодны, гэта гучыць даволі цьмяна. Анекдот, расказаны маркізам дэ Кюсцінам, які падарожнічаў па Расіі амаль дзвесце гадоў таму, больш выразна асвятляе гэтае пытанне. Аднаго двараніна па вяртанні з Санкт-Пецярбурга, дзе яго прыняў цар на асабістай аўдыенцыі, спыталі: «Як наш гаспадар?» — «Вельмі добра», — адказаў ён. «А чалавек?» — «Я не бачыў чалавека». Я нідзе не чытаў пра каго-небудзь, хто калі-небудзь кіраваў Расіяй, будучы псіхічна здаровым. Нават продкі рускага абсалютызму, Іван Грозны і Пётр Першы, напэўна былі шыбанутымі. І гэтак далей праз Леніна і Сталіна, Брэжнева, Ельцына і Пуціна. За адным выключэннем — Гарбачова. Ён спрабаваў вярнуць здаровы розум сваім суайчыннікам з дапамогай электрашокавай тэрапіі перабудовы і галоснасці, за што яго ненавідзелі і, па ўсеагульным прызнанні, абвясцілі з’ехаўшым з глузду. Дзіўна, што пасля яго не змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Але, магчыма, гэта толькі таму, што расійская дзяржава выглядае як велізарны прытулак для вар’ятаў. Вядома, ёсць выключэнні. І, што цікава, не такія ўжо і рэдкія, гэта значыць, што не выключэнні вызначаюць правіла, а правіла распаўсюджваецца на выключэнні. Адзін з іх — цвярозадумны Дзмітрый Глухоўскі, пісьменнік не толькі маладога пакалення, але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF