Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.
Сімвалы светуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНяма ніякага сумневу, што светам кіруюць сімвалы. Уся гісторыя чалавецтва раскладаецца на знакі, лічбы, колеры, паўторы, чаргаванні, цыклы і ўрэшце эпохі. Сусветная навука не надта прасунулася ў вывучэнні таго, што не ляжыць на паверхні. Падаецца, што нават у старажытныя часы тагачасныя людзі ведалі пра наш навакольны свет значна больш, чым цяперашнія насельнікі планеты Зямля. Растлумачыць такі парадокс можна хіба рознымі прычынамі. Адна з іх — неверагодны тэхнічны прагрэс, які дазваляе прадстаўнікам краін развітых дэмакратый забяспечваць сваіх грамадзян усімі побытавымі выгодамі і зручнасцямі. У цяперашніх дзяржавах Еўропы, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Японіі, Паўднёвай Карэі і шэрагу іншых няма ніякіх праблем з харчаваннем насельніцтва — ад багацця ўсялякіх разнастайных прадуктаў у супермаркетах разбягаюцца вочы. А сярэдні ровень заробкаў жыхароў згаданых краін дазваляе ім не думаць пра хлеб надзённы. Старажытнаму ж чалавеку, каб выжыць і пракарміцца, трэба было добра ведаць навакольнае асяроддзе. Таму нейкі індзеец Паўночнай Амерыкі ці аўстралійскі абарыген (...) |