Ніва № 46 (3679), 15 лістапада 2026 г.

Ансамблю «Арляне» — восемдзесят гадоў!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Не, не ад самога пачатку я, — кажа 90-гадовая Зіна Навіцкая. — Спяваць я пачала ў другім класе ліцэя, гэта быў 1952/1953 навучальны год.

Хор завязаўся пры царкве, з рэгентам Радыёнам Агіевічам, у сорак шостым, пасля вайны. Яна проста далучыла.

— Спороватонько нас было, можа пятнаццаць харыстаў, — успамінае.

Рэпетыцыі праводзіліся ў старой святліцы. Запамятала, як у халодныя дні дзяўчаты грэліся ля кафлянай печкі. І які быў парадак у хоры. На чале старэйшыя, а яны, маладыя — ззаду. Трэба было саступіць месца. Тады не было касцюмаў, адзявалі, хто што меў, звычайна...

Словы маёй субяседніцы параўноўваю з архіўным здымкам, на якім група мандаліністаў і харысты. У вочы кідаецца святочная элегантнасць, частка мужчын у вышываных кашулях, дзяўчаты ў стылізаваных на этна доўгіх шаўковых спадніцах. Здымак ахінае маладзёвая аўра, энтузіязм.

Зіна Навіцкая запамятала, як у пяцідзясятыя гады ездзілі на адкрыццё помнікаў новым героям.

— Тых помнікаў, якіх сёння паразвальвалі! — іранізуе.

Вазілі іх трактарамі, нейкімі самаходамі. А выступалі на прычэпе, не было яшчэ сцэны. І хоць на прычэпе цесна, усе змяшчаліся, выступалі. Пры тых урачыстасцях спявалі тадышнія патрыятычныя песні, а на вясковых фэстах — свае, народныя. Рэха тадышніх напеваў яшчэ сёння адзываецца ў душы сеніёркі-пявунні: «Нэ розлівай маты воды, што я наносіла. Нэ розбівай маты шчасця, што я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF