Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Ля знака „Пагоня на Грунвальд”.

Міхаіл ТАЛЕР

Ну вось узяць хаця б Кольку, з Вайшналішкаў каторы. Толькі глядзіце, не бярыце з яго, прыклад. Барані вас Божа ад такога неабдуманага дзеяння. Ну бесталковы ж ён, як сотня свежых пнёў на высечанай дзялянцы, хоць і мой прыяцель.

Ну, мяркуйце самі. Ён смяецца, як дурань з пальца, калі я расказваю пра свае падарожжы ў мінулыя часы. Кажа, што я сам нібыта выдумаў тыя парталы часу, і нічога такога няма на ўсім белым свеце.

Во дае! А!

Парталаў часу няма, кажа! Як вам такое?! А яшчэ закончаную сярэднюю адукацыю мае. Дзесяцігодку. Двоечнік напэўна.

Можна падумаць, што ён увесь той белы свет абышоў сваімі касалапымі нагамі і пад кожны куст зазірнуў, што так сцвярджае. Кату свайму хай зазірне пад хвост, калі такі разумны. Пачытаў бы што з напісанага, з адукаванымі людзьмі параіўся б перш, чым разносіць такія глупствы. А то заяўляе, нібыта я ўсё выдумаў.

А навошта мне гэта трэба, выдумляць такое?! Пра гэта ён не падумаў! Што мне за карысць з таго!

Я Кольку адразу сказаў, што парталы тыя ёсць не толькі ля Гальшанскага замка. А то ён чамусьці менавіта да гэтага акна ў мінулыя часы прыкалупаўся быў. Кажа, што я пра сваё спатканне з Соф’яй Гальшанскай выдумаў усё як мае быць ад першага слова да апошняга.

Вось жа гад. Ну хто ж такое выдумаць можа.

Тлумачу яму, што не толькі ў Гальшанах тыя парталы. Іх амаль ля кожнага гістарычнага месца ў Беларусі знайсці можна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF