Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
Місіянер на сустрэчы з Чырвоным драконамАрцём РЫСЬ— Смяецца той, хто смяецца апошнім. А апошнім смяецца той, хто страляе першым, — з усмешкай на твары заявіў сваім падначаленым Місіянер у звыклым для яго стылі шэрыфа Дзікага Захаду. Не першы раз заяўляў такое, прычым даслоўна. А навошта нешта прыдумваць новае, калі і гэта праходзіць на „Ура”, як абяцанне жаніцца. Для поўнай сінхранізацыі эфектнага вобразу сённяшняга галоўнага героя планеты з каўбойскім аналагам мінулага не хапала толькі двух кольтаў з прыгожымі круглымі дзірачкамі ў ствалах. Тых, з якіх у галівудскіх вестэрнах часценька выплывае празрысты парахавы дымок, нібы ад кубінскай цыгары. Але місіянерам падобная зброя не дазваляецца іх іміджам і статусам. Хто такое прыдумаў, усе ўжо даўно забыліся. Ды вось статус ёсць статус. Становішча абавязвае, як кажуць французы — noblesse oblige. І хоць Місіянер не быў французам, і нават не збіраўся ім становіцца ў будучым, але стараўся пераймаць па меры мажлівага лепшыя прыклады шляхецтва гэтай старадаўняй нацыі. Гэта яму часамі ўдавалася, бо яго мера мажлівага была не надта вялікай і тым больш не вельмі патрабавальнай. Агучыў Місіянер неўміручую фразу пра каўбойскую страляніну ўсяго за некалькі хвілін непасрэдна перад сустрэчай з Чырвоным драконам. Наўмысна так зрабіў, каб адразу з парога збянтэжыць будучага суразмоўцу. Прыём такі, ім жа прыдуманы і нават апісаны ў кнізе яго ж аўтарства. І фразу тую чалавецтва (...) |