Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
Беларуская гістарычная азбука. Старажытныя беларускія княствыУладзімір АРЛОЎНа маіх шматлікіх сустрэчах з чытачамі ў Польшчы, Літве, Чэхіі, Нямеччыне і ў іншых краінах, дзе апынуліся вымушана рассеяныя па свеце суайчыннікі, шмат разоў даводзілася чуць просьбу напісаць своеасаблівую Беларускую гістарычную азбуку. Маецца на ўвазе кніга, дзе ілюстравана, лаканічна і даступна для чытачоў розных узростаў распавядалася б пра айчынную гісторыю. Такая „азбука” магла б даць пачатковае, але цэласнае ўяўленне пра наша мінулае ўсім, хто пакуль недастаткова знаёмы з ім. Цяпер кніга ў працы, і я прапаную шаноўным чытачам „Нівы” некалькі гатовых раздзелаў. У гэтай вандроўцы праз стагоддзі мы зазірнем у эпохі незалежнага Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларускія землі былі ўсходняй мяжою еўрапейскай цывілізацыі. Мы згадаем пераможныя бітвы нашых продкаў на Сініх Водах, пад Грунвальдам і пад Воршай, пройдзем змагарнымі шляхамі паўстанцаў 1794, 1831 і 1863 гадоў. Для нас ажывуць Усяслаў Чарадзей і Еўфрасіння Полацкая, Альгерд і Вітаўт, Канстанцін Астрожскі і Леў Сапега. А ці ведаеце вы, якая княгіня з полацкага роду Рагвалодавічаў стала каралеваю Даніі? Альбо якія злачынствы ўчыніў у Полацку тагачасны „саюзнік” у вайне са Швецыяй цар Пётр І?... У дарогу, дарагія сябры! Полацкае княства Гісторыя айчыннай дзяржаўнасці налічвае больш за тысячагоддзе. Яе пачатак звязаны з Полацкам, які вырас на старажытным (...) |