Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
Дыван маладой панныУршуля ШУБЗДАГміна Янаў славіцца перш за ўсё дыванамі. Гісторыя мясцовасці таксама цікавая, але папулярнасць гміне прынесла народная творчасць, прытым жаноцкая. Двухасноўная тканіна была ад стагоддзяў мастацтвам. На іх майстрыхі размалёўвалі дэталі, якія ведалі з наваколля. Прырода і натура былі галоўнай крыніцай інспірацыі. Напэўна менавіта гэта супакойвала душы жанчын. У штодзённай працы патрапілі яны заўважыць прыгажосць і расказаць аб гэтым пры дапамозе ваўнянай ніці. Завяршыўся ХХХІV Конкурс на двухасноўны дыван. У Янаве 15 кастрычніка ў Ізбе двухасноўнага ткацтва агучылі вынікі конкурсу. У час мерапрыемства можна было паглядзець працы янаўскіх і сакольскіх ткачых, а таксама паразмаўляць з майстрыхамі. Ідэя і арганізацыя конкурсу належыць Войцеху Кавальчуку — кіраўніку аддзялення этнаграфіі Падляшскага музея народнай культуры ў Васількаве. Дзякуючы яму надалей працягваецца шматгадовая традыцыя, якую найлепш зафіксаваў Максім Багдановіч у сваім вершы «Слуцкія ткачыхі». Лірычны герой верша заўважае, што слуцкія паясы ў ніякім выпадку не былі копіяй персідскіх, толькі самастойнымі, вартымі асобнага ўспрымання, мастацкімі работамі на высокім эстэтычным узроўні. Кожнаму конкурсу, які адбываецца ўжо звыш трыццаці гадоў, спадарожнічае іншы лозунг, які накіроўвае ткачых. І кожная з іх пры сваіх кроснах апрацоўвае воўну, якая спачатку магчыма ляжыць у вялікім віклінавым кашы, каб пазней набыць форму (...) |