Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
40 гадоў Музею малой айчыны ў Студзіводах (ч. ІІ)Аляксей МАРОЗУ час святкавання 40-годдзя дзейнасці Музея малой айчыны ў Студзіводах сабралася многа гасцей — мясцовых і прыезджых, былі культурныя дзеячы і прадстаўнікі ўлад. Свята распачалося з урачыстага малебна, падчас якога прысутныя падзякавалі за сорак гадоў плённай працы па захаванні спадчыны. Студзіводскі музей — гэта цэнтр дзейнасці ў галіне захавання культуры, гісторыі, традыцый і фальклору беларусаў Падляшша. За сорак гадоў працы музей выдаў 50 кніг, 70 нумароў «Бельскага гасцінца» і «Мельніцкага гасцінца», многа кампакт-дыскаў, арганізаваў фальклорныя фестывалі, канцэрты, навуковыя канферэнцыі, этнаграфічныя летнікі «Лета з традыцыяй» і вёў іншыя формы дзейнасці. Пры музеі дзейнічаюць Студыя фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва», мужчынскі гурт «Асочнікі» і інструментальная капэла. — Я вельмі рады, што ў Студзіводах сорак гадоў дзейнічае такі цудоўны музей, які прыцягвае людзей з краіны і замежжа. У музеі я сустрэўся з амбасадарам Канады ў Польшчы і пагаварыў з ім, між іншым, пра беларусаў, якія жывуць у Канадзе. У гэтым месцы можна пазнаёміцца з тым, што было ў мінулым і з тым, што хочам захаваць на будучыню. Дзякую табе, Дарак, за сорак гадоў дзейнасці, але думаю, што ў цябе будзе яшчэ многа сіл і ідэй для дзейнасці ў будучыні, — заявіў старшыня Рады горада Бельск-Падляшскі Яраслаў Бароўскі. З юбілеем павіншаваў таксама Грыгорый Годун, солтыс Раманоўкі — вёскі, (...) |