Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.

На «Пакрову» ў Ласінцы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі сфармаваўся хрэсны ход, самыя старыя бабулькі, што не змаглі ўжо ісці ў шэсці, паставалі ля паркана і з захапленнем глядзелі на людзей.

— Ой, божанькі-божанькі! — хіталі ад захаплення галовамі. — Паглядзіце, як многа сёння мужчын!

Захапленне мужчынскім полам не мела ў сабе нічога грэшнага, наадварот, гэта абяцала здзяйсненне царкоўнага абраду. У адміраючых парафіях, такіх як Ласінка, нават на парафіяльнае свята не заўсёды шанцуе сфармаваць хрэсны ход. Былі гады, калі без хрэснага ходу адзначалі Аляксандра (Неўскага). Тады замест радасці былі сум і нараканне: няма таго, што было раней, няма мужчын, няма свята. Яны ўзначальваюць шэсце, горда ўздымаюць крыжы і харугвы і вядуць за сабой, пры званах і пенні, сваяцкаю працэсію вакол роднай царквы. Вось так — без мужчын, нават у эпоху змагарнага фемінізму, не атрымаецца паўнакроўны царкоўны фэст.

Не прынясе ён надзеі і добрых успамінаў, а толькі нараканні...

Сёлета на Пакрову як ніколі з’ехала шмат народу, у пераважнай большасці былых прыхаджан з Беластока, Гайнаўкі, Нарвы... Спрыяла дата, 14 кастрычніка, Дзень настаўніка, выхадныя ў школах. Вось і была нагода ўзяць з сабой дзяцей і ўнукаў, ды разам падтрымаць жыццярадасны воблік свята.

Вяртацца да царквы ў Ласінцы — прыемна і прэстыжна. І хоць у парафіі, якая раней лічылася адной з найбольшых у Польшчы, засталося ўсяго паўтысячы душ, тут дагледжаная царква, цудоўны хор і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF