Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
Адкуль у Расіі грошы на вайну?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГэты артыкул будзе бадай што нудным для тых, хто не любіць лічбаў і статыстыкі. Як даўно вядома, у футболе і міжнароднай палітыцы разбіраюцца ўсе і кожны перакананы, што менавіта ён мае рацыю. Штодзённа на галовы спажыўцоў інфармацыі вобразна кажучы абрынаюцца і выліваюцца кілатоны кілабайтаў невядома чаго. Вельмі проста патануць у гэтым бясконцым паглынальным акіяне. А калі расквітнела блогерства, яшчэ большым пышным цветам расцвіла і разнастайная прапаганда. Тысячы розных вяшчальнікаў, псеўдааналітыкаў і палітычных хірамантаў прапануюць свае катэгарычныя высновы і жорсткія ацэны. І толькі адзінкі сярод іх даюць магчымасць задумацца слухачу, даць праўдзівыя факты і лічбы для аналізу. Сёння пагаворым пра эканоміку, якая ўжо вельмі цесна звязаная з палітыкай. А менавіта на тэму адкуль імперская злачынная дзяржава Расія бярэ грошы на сваю вайну. Далей толькі лічбы і факты. Кожны ахвотны можа пераправерыць гэтыя лічбы праз пашукавікі і дапамогу штучнага інтэлекту. Калі лічбы і будуць адрознівацца, то нязначна. Паглядзім як развіваўся гандаль Масковіі за апошнія чатыры гады і некалькі месяцаў з часу, калі расейскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Украіны. І спачатку пра найбольшых гандлёвых партнёраў Расеі. Адразу скажам, што пазіцыя першай эканомікі свету ЗША, адміністрацыю якіх прапагандысты зараз вінавацяць нібыта ў дапамозе Расіі, тут вельмі сціплая. ЗША прадалі ў Расію на (...) |