Ніва № 43 (3676), 25 кастрычніка 2026 г.
Гонар і годнасць — міфы і праўда пра шляхту Вялікага Княства ЛітоўскагаМіхал ІВАНЮКУ нас тут няшмат месца, але дамо сабе рады... Неадкладна пасля гэтых слоў пачаўся дуэль-паядынак, у якой вусаты шляхціц, апрануты ў еўрапейскае адзенне, кінуўся наперад і пачаў атаку на сваю рудавалосую суперніцу, апранутую ў мужчынскае, але таксама еўрапейскае адзенне. Наступныя некалькі секунд рудавалосая гераіня адбівала атакі больш вопытнага фехтавальшчыка, які спрабаваў здзівіць яе чарговым ударам. Хоць іскры не выляталі ад лёзаў, дуэль была захапляльнай і прыцягнула ўвагу публікі. Урэшце вопыт вусатага фехтавальшчыка ўзяў верх. Адна хвіліна няўважлівасці, і рудавалосая фехтавальшчыца — калі б гэта была сапраўдная дуэль у карчме XVII стагоддзя, а не ў сучаснай кавярні — магла б, калі не страціць руку ў запясці, то, безумоўна, атрымаць сур’ёзную траўму, якая выключыла б яе з далейшых баявых дзеянняў. Дэманстрацыя фехтавання ў «A100 Cafe» ў будынку колішняй «Асторыі» па вуліцы Сянкевіча ў Беластоку дала пачатак суботняй (10 кастрычніка) лекцыі па гісторыі, падрыхтаванай Алесем Кіркевічам, Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом, стваральнікамі такіх медыяпраектаў, звязаных з тэлеканалам «Белсат», як «Трызуб і Пагоня», «Сармата» і кампаніяй «Будзьма беларусамі». Трое папулярызатараў старажытнай гісторыі і Вялікага Княства Літоўскага са сваім адукацыйным праектам наведалі ў гэтым годзе Варшаву, Лодзь, Быдгашч, Кракаў, Познань і Люблін, каб нарэшце дабрацца да (...) |