Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Дзень нараджэння сябры і Ілона Маска

Міхаіл ТАЛЕР

Ото ж гэтыя тэлефоны сучасныя! Ну, праўда, яны паводзяць сябе як суб’екты, не зважаючы ўвагі на аб’екты. Як жывыя арганізмы ўсё адно. Нават больш скажу вам па вялікім сакрэце, гэта стварэнні разумныя і хітрыя. Квазіарганізмы такія, з непераадольным жаданнем падгадзіць свайму гаспадару, каб пасмяяцца з яго нерваў. То маўчаць цэлы дзень, як надмагільная пліта на месцы пахавання нямога, а як нехта пазваніў, дык яны давай наперабой прымаць званкі ад іншых. То пуста, то густа называецца.

Вось і гэтым разам дакладна такая ж гісторыя атрымалася. Я, можна сказаць, цэлы год чакаў гэтай хвіліны, каб дваццаць восьмага чэрвеня павіншаваць з днём нараджэння свайго сябра. І вось толькі набраў яго нумар, як мне званок перабівае Ілон Маск сваім звышінтэлектуальным апаратам уласнай вытворчасці.

Вось толькі рот адкрыў каб прывітацца з сябруком, а трэба адчыняць вушы, каб пачуць Ілона.

— Здароў, — кажа ён мне.

Гэта я яго так навучыў вітацца па-нашаму. Я ўсіх іншаземцаў так вучу. А Ілон Маск, ён жа разумны такі, што барані Божа, з першага разу навучыўся. Нездарма там нейкі айк’ю ў яго зашкальвае па ўсіх паказчыках, што аніякай самай доўгай лінейкі не хапае, каб памераць. Гігант такі. Рэдкасць прыродная. Як у нашым калгасе племянны бык быў рэдкай пароды. Усе прыязджалі падзівіцца. Таксама ж унікум.

У нас то, на вёсцы, да такіх незвычайных індывідаў ставіліся насцярожана, як да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF