Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.

Місіянер і Венецыянскі самазванец

Арцём РЫСЬ

Пасля таго, як Венецыянскі самазванец парадыйна станцаваў любімы танец Місіянера, усім стала зразумела — гэта яго апошняя ламбада. Больш правільна было б сказаць апошняе танго-о-о. З націскам на гук „о”. Але для танга трэба двое. Класіка.

Тут ужо нічога не зробіш, як з абвінавачваннямі ў плагіяце і парушэннем аўтарскіх правоў на той танцавальны нумар, у якім Венецыянскі самазванец парадыраваў Місіянера ў адзіночку, без партнёра, дублёра, двайніка і каскадзёраў. І гэта стала яго фатальнай памылкай.

— Выйграе не той, хто гуляе па правілах ці не па правілах, а той, хто іх устанаўлівае, — задумліва сказаў Місіянер, праглядзеўшы відэа з танцам самазванца першы раз.

Ну, папярэджвалі ж Венецыянскага самазванца і сябры, і ворагі. І свае, і чужыя. З усіх бакоў асцерагалі, на пальцах тлумачылі, як індзейцы хатняй ламе. Нікога не хацеў слухаць. Упарты, як дзікі тапір. Танцуе сабе і ўсё тут. Замахнуў за каўнер тэкілы, і скача нібыта апошні раз. А пасля яшчэ ў сеціва вылажыў вынікі сваёй сцэнічнай творчасці, зрабіўшы яе публічнай і даступнай усяму свету. Во дзе балван.

— Дурань славай багацее, — сказаў на гэта Місіянер, прагледзеўшы ролік другі раз.

Можа самазванец і праўда славай не хацеў дзяліцца з партнёрамі па танцы, можа не меў такіх. Хто яго ведае. Яны, венецыянцы, маюць надта ж запальны і падрыўны тэмперамент. А можа баяўся ад партнёра здрады і замаху на яго бездапаможнае на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF