Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.
Служылі Айчыне (ч.ІІІ)Уладзімір АРЛОЎАлена Ніякоўская «Мы ж з вамі ўмову заключылі. Першыя ж беларускія вершы будзем друкаваць, а там і кніга», — пісаў ёй, маладой полацкай выкладчыцы, у сярэдзіне 1960-х крыху старэйшы, але ўжо славуты аўтар «Дзікага палявання» і «Каласоў пад сярпом тваім». У маім асабістым архіве ўсяго адзін ягоны неацэнны ліст — водгук на апавяданне «Добры дзень, мая Шыпшына!», па якім я назваў дэбютную кнігу. Алена Ніякоўская захоўвала дзясяткі лістоў класіка. Яго выбраныя эпісталы (у дачыненні Караткевіча назваць гэтае слова састарэлым ніяк не выпадае) яна ўключыла ў сваю першую кнігу «Там, дзе буяла жыта». Але кніга прыйшла да чытачоў дакладна праз пяць дзесяцігоддзяў пасля цытаванага на пачатку ліста, у 2016 годзе (дзякуючы заснаванай Алесем Аркушам выдавецкай суполцы «Полацкае ляда»). Прыйшла і засталася першай і апошняй. Спадарыня Алена тады, у маладосці, абрала іншы шлях. Яна, філалагіня, выпускніца Ленінградскай alma mater, стаўшы палачанкаю, працавала ў палітэхнікуме, а калі ў нашай першай сталіцы з’явіўся ўніверсітэт, аддана служыла яму, памятаючы пра полацкія калегіюм ды Акадэмію і імкнучыся падтрымліваць іх еўрапейскія традыцыі. Рэктарат адроджанай ВНУ быў, маючы такую супрацоўніцу, проста шчаслівы. Ніякоўская выкладала беларускую, англійскую, нямецкую і польскую мовы, этыку, эстэтыку, рэлігіязнаўства, філасофію, псіхалогію, гісторыю культуры... Тэма яе дысертацыі на ступень кандыдата (...) |