Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.

Юбілейныя ўдакладненні

Галіна ТВАРАНОВІЧ

Жнівеньска-вераснёўская пара выдалася сапраўды шчодрай на „белавежскія” ўгодкі, юбілеі: стагоддзе з дня нараджэння Васіля Петручука (23 жніўня), 90-годдзе — Сакрата Яновіча (4 верасня), 85-годдзе Уладзіміра Гайдука (7 верасня), а таксама прыгожыя юбілейныя дні бяльчанак-„белавяжанак” Жэні Мартынюк і Лідзіі Маліноўскай (18 і 28 верасня). Круглая дата заўсёды з’яўляюцца непасрэднаю нагодаю, каб агледзець, асэнсаваць творчыя спадчыну, шлях пісьменніка, што ўжо і было зроблена ў адносінах да большасці са згаданых асоб найперш на старонках „Нівы”, на хвалях радыё „Рацыя”. Так, пра адзін з тэматычных аспектаў творчасці Уладзіміра Гайдука на першай старонцы штотыднёвіка распавёў Сяргей Чыгрын , а якраз напярэдадні 7 верасня, у нядзелю, пра паэта з тарнопальскага Полымя прагучала кранальная перадача Анны Шайкоўскай.

Чытаючы і слухаючы, у мяне ўзнікла патрэба дадаць колькі слоў да гаворкі пра Уладзіміра Гайдука. Найперш варта ўдакладніць, што ён з’яўляецца аўтарам не чатырох, як двойчы было адзначана, а пяці паэтычных кніг. І хіба справядліва будзе ўзгадаць, што апрача „Ракіты” (1971, выдадзенай БГКТ, астатнія кнігі пабачылі свет у „Бібліятэцы БЛА «Белавежа»” пад рэдакцыяй Яна Чыквіна: „Блакітны вырай” (1990), „Пах аернага хлеба” (1997), „Полымя роднае. Выбранае” (2010) і „Дзівасіл. Недрукаваныя вершы. Запісы” (2013). У слове Ад рэдактара да апошняй кнігі Ян Чыквін удакладняе, што, працуючы над Выбраным, якое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF