Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.

«Я адсюль, таму пішу пра Падляшша» — Павал Срэдзінскі не стамляецца Падляшшам

Уршуля ШУБЗДА

Памяць пра свет, які павольна адыходзіць у мінулае. У час сустрэчы з Паўлам Срэдзінскім, якая прайшла 11 верасня ў сядзібе Таварыства KLANZA, можна было павандраваць па «польскай Месапатаміі» — рэгіёне паміж Бобрай і Нарвай. Гісторык, публіцыст і аматар прыроды, а таксама аўтар кніг пра Падляшша, гадамі дакументуе падляшскія гісторыі і аднаўляе вобраз нашага рэгіёна.

— Па-беларуску можна?

Павал Срэдзінскі: — Я не гавару, але разумею. Хаця напэўна таксама не ўсё, бо інакш гаварылі пад Заблудавам, інакш у Чаромсе, а яшчэ інакш пад Сухаволяй.

— Так, я з пад Сухаволі. Але, калі гаварыць пра Вашу творчасць, то першую кніжку Вы выдалі даволі даўно, але ўвесь час пішаце пра Падляшша. Адкуль інспірацыя, як даследуеце Падляшша, як падбіраеце тэмы і як, магчыма, з кніжкі на кніжку мяняецца Ваш вобраз Падляшша?

— Гэта напэўна бярэцца з майго дзяцінства, бо гэта вяртанне да настальгіі. Я тут узрастаў і правёў першыя гады майго жыцця. Да студыяў, бо спачатку вучыўся ў Беластоку, але пазней я рушыў у свет на чарговыя спецыяльнасці. Маю ўражанне, што калі чалавек тут нараджаецца, то альбо гэта цэніць, або не цэніць. Я цаню, бо з малых гадоў я цікаўлюся і краязнаўствам, і вандроўкамі. Я пазнаў розныя пешыя шляхі. Цэлы час гэта было ў маім жыцці. Думаю, што таксама дзякуючы маім бацькам, бо я не сядзеў перад тэлевізарам. У нас быў такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF