Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.

25 гадоў Дзмітрыеўскаму мужчынскаму манастыру ў Саках

Аляксей МАРОЗ

Летам гэтага года мінула 25 гадоў з заснавання Дзмітрыеўскага мужчынскага манастыра ў Саках, а 10 гадоў таму была грунтоўна адрамантавана царква святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, распаложаная на горцы каля Сакоў. Яна акружаная старымі дрэвамі і крыжамі, якія паставілі паломнікі з аддаленых мясцовасцей і члены сямей па сваіх блізкіх асобах, паколькі каля царквы знаходзяцца прыхадскія могілкі. Шматлікія паломнікі 18 і 19 жніўня прыбылі на Дзмітрыеўскую горку на святкаванне Праабражэння Гасподняга, якое ў народзе называюць «Спасам». Свята тут адбываецца асабліва ўрачыста. Сёлета разам з вернікамі малілася многа святароў.

Калі я 19 жніўня на аўтамабілі ехаў у наваколле Дзмітрыеўскай горкі, матарызаваныя паломнікі свае машыны паставілі ўжо паабапал дарогі, пачынаючы амаль ад самай вёскі Сакі. Шмат аўтамабіляў стаялі таксама паабапал дарогі ў напрамку вёскі Тапаркі і на вялікай стаянцы. На горцы было ўжо многа людзей, якія маліліся ў царкве, на вялікім цвінтары паміж старымі драўлянымі крыжамі і новымі шыкоўнымі помнікамі. Цень давалі старыя тоўстыя дрэвы, што акружаюць царкву на ўзгорку. Частка паломнікаў падчас усяночнай багаслужбы, прымеркаванай да гэтага свята моліцца на Святой Гары Грабарка, а на наступны дзень на літургію прыязджае на Дзмітрыеўскую горку каля Сакоў. Усяночная служылася ў Дзмітрыеўскай царкве 18 жніўня, а 19 жніўня служыліся там дзве літургіі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF