Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.
Шосты сцэнарый для БеларусіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПерабіраючы днямі старыя газеты і часопісы, натрапіў я на свой даўні ніўскі артыкул з пачатку красавіка 2022 года. Спрабаваў я там зрабіць доўгатэрміновы прагноз на развіццё расейскай вайны ва Украіне і найперш як гэта можа адбіцца на сітуацыі ў Беларусі і становішчы нашай краіны ў гэтым шалёным, шалёным, шалёным свеце. Мушу адразу прызнаць, што аніводны з пяці вылучаных меркаваных зыходаў пакуль не спраўдзіўся. Колькі не круці глобус, Зямля будзе ісці сваім кірункам. Аднак пасыпаць галаву попелам таксама не буду, хоць бы таму, што развіццё падзей па акрэсленых сцэнарыях яшчэ можа пайсці. Ну і таму, што пераважная бальшыня тых кірункаў была далёкая ад аптымістычных. Але паспрабую коратка акрэсліць і падсумаваць тыя магчымыя шляхі і, магчыма, прыйсці да нейкага іншага сцэнарыя. Апакаліптычны зыход. Да найбольш змрочнага варыянту на шчасце не дайшло і будзем маліцца, што не дойдзе. Тым не менш варыянт «маленькай» ядравай вайны з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі надалей адкідаць не даводзіцца. Не дасягнуўшы ніякіх жаданых для сябе вынікаў (а гэта бясспрэчна так), Крэмль можа ўрэшце пайсці і на самыя неадэкватныя дзеянні. Прычым менавіта з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі. Імперыя ніколі не лічылася з беларускімі інтарэсамі і тут не можа быць ніякіх ілюзій. Трагічны зыход. Вельмі драматычнай сітуацыі, калі б Масква ўсё ж змусіла войска Беларусі ўдзельнічаць у захопніцкай вайне (...) |