Ніва № 38 (3671), 20 верасня 2026 г.

Адкрыццё кнігарні Kamunikat.shop у Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Беларуская літаратурная класіка, новыя выданні, альбомы, дзіцячая і падлеткавая літаратура, а таксама кнігі пра Беларусь, беларускасць і Падляшша на польскай мове... гэта толькі некаторыя з прапаноў, даступных у кнігарні Kamunikat.shop у Беластоку, якой кіруе выдавецтва «Kamunikat». «Kamunikat» адкрыў сваю другую кнігарню за чатыры месяцы. Першая знаходзіцца ў Беларускім цэнтры салідарнасці ў Варшаве, а другая з 8 верасня працуе ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, у будынку па адрасе Варшаўская, 1A. І як сказаў старшыня Фонду «Kamunikat» Яраслаў Іванюк падчас сустрэчы ў ЦБК, прысвечанай кнізе «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша», гэта не канец, бо новыя франшызы Kamunikat.shop плануюцца ў іншых польскіх гарадах, але да гэтага яшчэ далёка. Адкрыццё кнігарні дало магчымасць не толькі набыць новыя выданні, але і сустрэцца з аўтаркай Анэтай Прымакай-Онішк і перакладчыцай Наталляй Русецкай, а таксама паслухаць гісторыі пра беларускае выданне кнігі «Камяні мусілі паляцець...», якой беларуская прэм’ера адбылася падчас адкрыцця кнігарні.

Вуліца Варшаўская, 1А — гэта ўжо не проста адрас новай сядзібы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, але і месца, дзе, дзякуючы дабрыні і добрай волі дырэктара ЦБК Анатоля Вапа знайшла свой дом кнігарня Kamunikat.shop. У часы, калі кнігарні зачыняюцца, а кнігі можна заказаць анлайн і забраць у любой кропцы свету або мець іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF