Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.
Перачытваючы „Пожню” Васіля ПетручукаСяргей ЧЫГРЫН23 жніўня спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка і публіцыста з Беласточчыны Васіля Петручука (1926-2019). Радуюся, што са спадаром Васілём быў знаёмы, сустракаўся з ім у Беластоку, ліставаўся. А калі выйшла яго славутая „Пожня” — атрымаў у падарунак кнігу з аўтографам: „Сяргею Чыгрыну са Слоніма. Васіль Петручук, 2 кастрычніка 1987 г.” Я, як і пісьменнік Андрэй Федарэнка, адразу не накідваюся на змест новай кнігі, а спачатку яе разглядаю, пагладжваю па вокладцы, марудна перагортваю старонкі, прабягаю тэкст па дыяганалі, выхопліваю ключавыя словы і сказы, праглядаю то з сярэдзіны да канца, то з канца да сярэдзіны і г.д. Так я разглядаў і першае выданне „Пожні” Васіля Петручука, якую выдала Галоўнае праўленне БГКТ у Беластоку ў 1987 годзе. Папера была не вельмі якасная, газетная, нейкая жаўтаватая. Перад тытульным лістом надрукаваны не вельмі якасны партрэт маладога аўтара. Але радавала тое, што кніга выйшла з друку. Яе рэдактарам быў Яраслаў Яновіч, а карэктарам Валянціна Жэшка. Дарэчы, у наступным годзе споўніцца 40 гадоў з дня выхаду „Пожні”. Як хутка бяжыць час!.. Пачыналася кніга з невялікай прадмовы Сакрата Яновіча „Слова аб запісаным жыцці”. У ёй аўтар шчыра прызнаўся, што „свет Петручука сардэчна блізкі майму, заварожанаму чарадзейным шкельцам на лугах сялянскага дзяцінства ды юнацтва. Але, на гэтым і канчаюцца падабенствы нашых лёсаў. Ён гадаваўся (...) |