Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.

Сняданак з Біньямінам Нетаньяху

Міхаіл ТАЛЕР

Вось чым мяне заўсёды здзіўляў Ілон Маск, дык гэта сваёй сціпласцю і непасрэднасцю. Ну як пяцігадовае дзіця з культурнай і вельмі набожнай сям’і. Здавалася б, самы багаты чалавек на планеце. Мог бы даць загад сваёй сакратарцы, каб пазваніла мне. Ці яшчэ якому падначаленаму даручыць. Дык не. Ён усё сам.

— Прывітанне, Віктар, — кажа. — Гэта Маск цябе турбуе. Прабач, што непакою, але справа важная. Маеш пару хвілінак на размову?

Пры гэтым па-беларуску гаворыць, як і мусіць рабіць культурны і прыстойны чалавек, калі тэлефануе беларусу.

Праз Штучны інтэлект, вядома ж, размаўляе. Ён жа, пры яго дасведчанасці і мажлівасцях, хіба што здагадваецца, што я яго роднымі мовамі не валодаю. Ні паўднёваафрыканскай, ні амерыканскай, ні, нават, канадскай, трасца яе пабяры. Хоць варта было б вывучыць за жыццё іх. Асабліва апошнюю. Але вось так неяк усё ў мітусні, усё бесталкова, да вывучэння канадскай мовы так і не дайшло. А шкада.

Вось бы зараз са спадаром Ілонам без дапамогі алгарытмаў паразмаўлялі б. Прыкольна. А ток то скуль вядома, што Штучны інтэлект правільна перакладае, а не хімічыць там нешта ў сваіх інтарэсах. Папераварочвае ўсё з ног на галаву, каб пасмяяцца, і што ты яму зробіш? А бо яшчэ горш, наўмысна няправільна перакладзе, каб нашкодзіць. Поймеш яго. Ды і веры няма, што нашу канфідэнцыяльную размову не прадасць каму за пару-тройку біткойнаў, ці іншую крыптавалюту. І што тады. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF