Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.

Імкненне да волі

Уладзімір АРЛОЎ

Сённяшні раздзел будучай кнігі, з якой вы, мае юныя чытачы, знаёміцеся, прысвечаны надзвычай важным падзеям, якія адбываліся на шляху да вяртання Беларусі незалежнасці. Вы даведаецеся пра іншадумцаў-патрыётаў, што не мірыліся з савецкай рэчаіснасцю: захоўвалі мову і нацыянальныя традыцыі, адраджалі старадаўнія святы, праводзілі літаратурныя вечары і мастацкія выставы. Пачалі выходзіць нелегальныя выданні, з якімі ўсяляк змагаліся гэбісты. Але сітуацыя ў аслабелай савецкай імперыі хутка мянялася. На забароненыя раней тэмы пачала пісаць і беларуская дзяржаўная прэса. Як сапраўдны выбух прагучаў артыкул пра Курапаты, дзе знішчалі нявінных людзей сталінскія каты.

Яны бераглі надзею

Вы павінны памятаць, як супроць расейскага панавання за царскім часам змагаліся сябры нелегальных моладзевых таварыстваў — філаматы і філарэты. Падобнымі да іх былі нашы патрыёты 60-80-х гадоў XX стагоддзя. Яны таксама шукалі адзін аднаго, гуртаваліся, вывучалі гісторыю роднай зямлі, пісалі вершы і навуковыя працы. І, вядома, марылі пра іншую Беларусь.

Студэнт Сяргей Ханжанкоў рыхтаваўся разам з сябрамі падарваць мінскую вышку з радыёглушылкай, якая перашкаджала слухаць замежныя перадачы Радыё „Свабода” і „Голасу Амерыкі” з праўдзівымі навінамі пра савецкую рэальнасць. У 1963 годзе Сяргея арыштавалі і прысудзілі да дзесяці гадоў зняволення ў лагерах.

Мікола Прашковіч, Сцяпан Міско, Міхась Чарняўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF