Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.

На плошчы Мардэхая Тэненбаўма

Уршуля ШУБЗДА

У Беластоку прайшлі ўрачыстасці прымеркаваныя да 83-й гадавіны паўстання ў Беластоцкім гета. Ля Помніка героям гета на плошчы Мардэхая Тэненбаўма сустрэліся прадстаўнікі гарадской улады, духавенства ды нашчадкі беластоцкіх габрэяў.

Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі падкрэсліў, што салідарны супраціў быў доказам вялікай адвагі.

— Успамінаючы паўстанцаў, хочам пакланіцца ценям цэлай замардаванай супольнасці беластоцкіх габрэяў, і ўсіх ахвяр нямецкіх нацыстскіх злачынстваў. Жыдоўскія жыхары былі з самага пачатку існавання нашага горада. Калі ў першай палове XVIII стагоддзя заснавальнік Беластока гетман Ян Клеменс Браніцкі змяніў невялікі пасёлак у поўную жыцця рэзідэнцыю, жыдоўская супольнасць ужо тут дзейнічала. 83 гады таму нямецкія акупанты прыступілі да канчатковай ліквідацыі беластоцкага гета і сустрэліся з супрацівам. Стаялі насупраць іх жаўнеры гэта. Удзельнікі таго гераічнага пад’ёму ведалі, што не перамогуць нялюдскай махіны знішчэння, у якой кіпцюры кінула іх гісторыя. Нягледзячы на гэта, рашыліся на паўстанне, выбіраючы смерць са зброяй у руках. Сталі да няроўнай барацьбы адзінкі, кепска падрыхтаваныя, аслабленыя голадам і нялюдскімі ўмовамі жыцця ў гета, бо хацелі захаваць тое, што самае важнае — чалавечнасць і гонар. Росквіт Беластока не быў бы магчымым без удзелу, без цяжкай працы жыдоўскіх прадпрымальнікаў, людзей культуры і асветы. Цягам дзесяцігоддзяў шмат нацыянальнасцей — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF