Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.
Жывапіс Станіслава Паскробкі ў ГДКАляксей МАРОЗУ Гайнаўскім доме культуры адбылося адкрыццё выставы жывапісу Станіслава Паскробкі «Бачанне раўналежнае. Колер, натура, эмоцыя». Выставу адкрыла дырэктар ГДК Барбара Панасюк, а сярод сабраных былі бургамістр Гайнаўкі Ірыней Кендысь і гайнаўскія мастакі. Пра экспазіцыю распавяла яе куратар, інструктар мастацтва ГДК Уршуля Гіншт. — Арганізатарам выставы жывапісу Станіслава Паскробкі «Бачанне раўналежнае. Колер, натура, эмоцыя» з’яўляецца Гайнаўскі дом культуры. Сустракаемся ў акружэнні колераў жывапісных прац мастака, якія цешаць нашы вочы. Станіслаў Паскробка жыве ў Рыбаках, на акраіне Белавежскай пушчы. Месца яго жыцця з’яўляецца крыніцай інспірацыі для творчасці мастака. Мастак, якога называюць падляшскім Нікіфарам, гэта перш за ўсё каларыст. Для яго жывапіс, гэта не вывучанае рамяство, але спосаб на жыццё, размова з натурай, якую адчувае сэрцам, а інтэрпрэтуе пэндзлем. На яго карцінах не знойдзеце фатаграфічнага рэалізму, а знойдзеце эмоцыі пералітыя на колеры. Станіслаў застаецца жывапісцам асаблівым, аўтэнтычным і шчырым. Яго мастацкія працы паказваліся ў галерэях ад Беластока па Мілан здабываючы ўзнагароды. Аднак мастак найлепш адчувае сябе перад сваім домам. На сваіх карцінах спадар Станіслаў паказвае ў сваім вымярэнні рэкі, дрэвы ці гульню святла на лугах. Запрашаем вас захапляцца аўтанамічным светам колераў і няхай прэзентаваная тут экспазіцыя будзе хвілінай суцішэння і нагодай (...) |