Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.
Фацімская весткаЯсь ЯХОВІЧЯ чарговы раз адчыніў гэтую кніжку зараз, у 2026-м годзе, пасля доўгага перапынку. Называецца „Фацімская вестка! Трагедыя ці Надзея?” Эстэтычнае выданне, з каляровай выявай на вокладцы Статуі Фацімскай Божай Маці, якая заплакала ў Нью-Арлеане (ЗША) у 1972 годзе, і гэты факт удалося зафіксаваць на фотакамеру. Здавалася, гісторыю апісаную ў гэтай кнізе я збольшага ведаў. Неаднойчы дыскуціраваў пра тое з іншымі. Ды вось пасля цяперашняга прачытання быў чарговы раз уражаны. Асабліва каментарыямі, якія ў зносках дае аўтар Антоніо А. Барэлі. Пра некаторыя з іх то і хочацца паразважаць, бо саму гісторыю з’яўлення Фацімскай Божай Маці пераказваць тут нелагічна. Яе кожны можа пачытаць без пасрэднікаў не адыходзячы ад свайго тэлефона. Век інтэрнэту як ніяк. А вось некаторыя каментарыі, зробленыя ажно ў далёкім 1991-м годзе, калі гэтае выданне пабачыла свет, і якія абапіраюцца на падзеі і меркаванні яшчэ ранейшых гадоў, здаюцца крыкам душы сённяшняга дня. Так. І крыкам душы. І сённяшняга дня. Ну хто б мог падумаць напачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, што мы нават тэарэтычна можам патрапіць туды, адкуль уцякаем. Хто мог пра тое здагадацца тады, калі камуністычная сістэма рушылася, і здавалася назаўсёды. Калі нават Савецкі Саюз скончыў сваё існаванне. А яго былыя рэспублікі дэкларавалі адыход ад камуністычнай ідэалогіі і еўрапейскі шлях развіцця, ды выбар мадэлі цывілізаванага свету. Хто (...) |