Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.

На дарозе страт

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Трыццаць шэсць гадоў таму, якраз летам 1990 года, была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Пракаветная мара некалькіх пакаленняў беларусаў пачала збывацца і напаўняцца рэальнымі справамі і ўвасабленнямі. А 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР зрабіў наступны лагічны заканадаўчы крок і надаў „Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” канстытуцыйны статус. Прытым была яшчэ прыпынена дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі. Гэта быў знак часу і патрэба ачышчэння ад палітычнай праказы. Тыя, што жадалі свабоды, нарэшце ўздыхнулі на поўныя грудзі і распрасталі плечы.

Але шлях паслядоўнага развіцця быў нядоўгім. Ужо праз тры гады, у 1994-ым пасля абрання Лукашэнкі першым прэзідэнтам дзяржавы, зноў жа летам, краіна зляцела з каляіны правільнага кірунку на ўзбочыну. Ну а пасля «лакаматыў дзяржаўнасці» развярнулі на сто восемдзесят градусаў і пачалі паступова, але паслядоўна разганяць «назад у СССР». Так ён, скрыгочучы нібы дапатопны іржавы паравоз, атручваючы смуродным дымам паветра і палохаючы ўсіх суседзяў, ужо 32 гады паўзе ў цемрашальскае мінулае. Столькі каштоўнага часу па дарозе страт і аблуднага некрафільскага маршруту. І замест таго, каб гэтым жніўнем святкаваць круглую дату 35-ых угодкаў суверэнітэту, беларусы змушаны бадзяцца па эмігранцкіх сцежках. А тыя, што засталіся на радзіме і каму няма куды падзецца з «падводнага чоўна», слухаюць бясконцыя мантры пра «саюзнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF