Ніва № 34 (3667), 23 жніўня 2026 г.
Памяць ад Сакратавых загонаў, Яновічу — 90...Міра ЛУКШАСакрат Яновіч (псеўданімы: Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, Кастусь Янкоўскі), нарадзіўся 4 верасня 1936 г. у Крынках. Сакрат Яновіч, адзін з найцікавейшых сучасных пісьменнікаў, якія пішуць па-беларуску, нездарма называны Пісьменнікам абодвух народаў, памёр у нядзелю позна ўвечары 17 лютага 2013 года ў сваім доме ў Крынках. Беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч, член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1970 г. (старшыня Беластоцкага аддзела з 1976 па 1981 г.), ганаровы член Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Нарадзіўся ў сям’і шаўца Канстанціна Яновіча. У 1950 г. паступіў у Беластоцкі электрычны тэхнікум, а затым пачаў завочнае навучанне па спецыяльнасці «беларуская філалогія» ў педагагічным вучылішчы. У 1973 г. скончыў факультэт польскай філалогіі Беластоцкага філіяла Варшаўскага ўніверсітэта. Быў журналістам працаваў у «Ніве», рэгулярна пісаў таксама ў штомесячнік «Часопіс». У пачатку 1970-х гадоў, пратэстуючы супраць улад, ён быў вымушаны адысці ў цень і заняцца працай не звязанай з прафесіяй, у тым ліку быў цесляром і тэхнікам па ахове працы. Пазней ён заняўся палітычнай і грамадскай дзейнасцю, змагаючыся за роўныя правы беларусаў Беласточчыны і палякаў. Ён быў адным з заснавальнікаў незалежных, беларускіх падпольных выдавецтваў, суарганізатарам беларускага палітычнага руху, першым (...) |