Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.

Місіянер і лідары Старога кантынента

Арцём РЫСЬ

— Мы ўсе выйшлі са старой цывілізацыі, каб стварыць новую, таму што старая нам ужо не падабалася. І нашы мужныя продкі кінулі стары свет, каб уцячы ў новы ад таго паскудства, што рабілася ў старым. Таму сёння мы, прадстаўнікі новай цывілізацыі мусім дапамагчы захаваць старую, бо яна нам вельмі падабаецца ў тым старым варыянце, ад якога калісьці нашы продкі зышлі са старога кантынента на новы, — растлумачыў Місіянер сваю пазіцыю на брыфінгу пасля заканчэння сустрэчы з лідарамі Старога кантынента.

— Штосьці я не магу знайсці логікі ў вашым бязглуздым выступе, — нясмела адважыўся задаць пытанне хтосьці з прысутных журналістаў.

Ён вёў сябе неяк нервова, мітусіўся як цыган на кірмашы і па ўсім яго выглядзе было бачна, што на сваё правакацыйнае пытанне нічога другога, як правакацыйнага адказу не чакае. І прадчуванні яго не падманулі.

— Таму што вы фэйкавыя навіны, — адказаў Місіянер. — Вам мусіць быць сорамна і прыкра. Зрэшты, слова „логіка”, я і не гаварыў. То як вы можаце яго знайсці ў маім выступе, калі яно не прагучала.

Такога адказу нават псіхалагічна падрыхтаваны да жорсткага парыравання свайго пытання журналіст не чакаў. Яго адвіслая ніжняя сківіца сведчыла пра цяжкасці ў фармуляванні наступнага. Добра, што калегі дапамаглі, а то так бы і стаяў з адчыненым ротам, нібыта збіраўся пералавіць усіх мух у памяшканні.

— І ўсё ж, паўтарыце сказанае вамі больш простымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF