Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.
Як беларуская настаўніца знайшла сябе ў працы з малечамі ў Беластоку?Уладзімір РАМАНОВІЧСёння я гасцюю ў цудоўнай пані Аксаны — беларускі, якая вымушана пераехала ў Польшчу пасля бурных падзей 2020 года. Размова з маладой жанчынай, якая знайшла сваё сапраўднае прызванне ў беластоцкіх яслях. Гэта гісторыя пра мудрую любоў да дзяцей і пра тое, як важна з самых малых гадоў беражліва дапамагаць ім асвойваць свет, вучыць выбіраць свой шлях і адчуваць сябе значнымі. Першае, што сустракае кожнага, хто пераступае парог яе кватэры, — нацыянальны сцяг з Пагоняй, які з гонарам вісіць на асобнай сцяне як знак таго, што тут любяць і памятаюць Беларусь. Новы дом і прастора бяспекі: як адолець стрэс пераезду — Аксана, давай вернемся ў самы пачатак. Вы прыехалі ў Польшчу з Беларусі ў 2021 годзе. Як тады складваліся вашы першыя крокі і з якімі выклікамі прыйшлося сутыкнуцца на старце? — Першае, што нас сустрэла пасля перасячэння мяжы, — гэта жорсткі каранцін. Мы прыехалі ў самы разгар пандэміі, і першыя два тыдні нам наогул было забаронена выходзіць з дому. У гэтых умовах, седзячы пад замком, трэба было тэрмінова шукаць садок для старэйшай дачкі Васілісы, каб яна патрапіла ў зэроўку (падрыхтоўчы клас). Для дзяцей гэта быў перыяд каласальнага стрэсу. Пераезд, страта ўсяго, што было дома, абсалютна новае асяроддзе і чужая мова — дарослы чалавек не кожны здольны гэта лёгка вытрымаць. Псіхіка ў дзяцей (...) |