Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.
Абяцанкі светлай будучыніУладзімір АРЛОЎСёння, мае дарагія юныя чытачы, я хачу расказаць вам, як жыла Беларусь у 1950-1980-я гады. Гэта быў час і важных пераўтварэнняў, і горкіх, трагічных падзей. Савецкая імперыя вызвалілася ад крывавай тыраніі Сталіна, але народы той велізарнай дзяржавы не сталі свабоднымі. Па-ранейшаму ў нас, як і ў іншых „рэспубліках-сёстрах” кіравалі камуністы. Яны ўсяляк імкнуліся захаваць сваю ўладу таксама ва Усходняй Еўропе і пашырыць яе на іншыя краіны. Тыя дзесяцігоддзі называліся перыядам „халоднай вайны”. Замест таго, каб клапаціцца пра жыццё людзей, Масква велізарныя грошы траціла на зброю, увяла акупацыйныя войскі ў Чэхаславакію, распачала вайну ў суседнім Афганістане, дзе вырашыла пабудаваць сацыялізм, хоць насельніцтва там мела яшчэ феадальныя парадкі. Хрушчоўская „адліга” Пасля смерці Сталіна кіраўніком СССР стаў Мікіта Хрушчоў. Ад яго краіна даведалася пра злачынствы „правадыра народаў” і ягоных памагатых. З турмаў і лагераў вярталіся дадому сотні тысяч асуджаных сталінскімі судамі. Блізу 30 тысяч нашых землякоў рэабілітавалі, гэта значыць афіцыйна прызналі невінаватымі. З вуліц і плошчаў прыбіралі помнікі „правадыру народаў”. У бібліятэках і кнігарнях з’явіліся забароненыя раней кнігі. У кінатэатрах пачалі паказваць не толькі савецкія фільмы. У краіне дыхалася крыху вальней і верылася ў перамены. Таму тыя гады вобразна назвалі „адлігай”. Але „адліга” (...) |