Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.

Вазьмі ажаніся...

Міра ЛУКША

Жыў калісь на Гайнаўшчыне стары кавалер. Ну, не зусім такі стары. Цяпер старымі кавалерамі ці дзеўкамі няма як каго называць. Яны ўсе сінглы. Найчасцей з выбару... Усё жыццё Шурык працаваў: касіў, араў, каня, авечку, карову гадаваў, хату даглядаў. Быў чалавек працавіты, але адзінокі. Калі суседзі пыталіся, чаму так і не ажаніўся, ён толькі пасміхаўся:

— Эх, усё не было калі. То жніво, то сенакос, то зіма... таго... нечакана прыйдзе.

Пад старасць стала яму сумна. Вечарамі печ патрэсквае, кот мурлыкае, тэлевізар балбоча, а пагаварыць няма з кім. Дык вырашыў Шурык ўсё ж так знайсці сабе жонку.

Апрануў ён свой лепшы швэдар, начысціў боты, прычапіў да пояса новы ножык і паехаў на ровары па падляшскіх вёсках.

Зайшоў спярша ў адну хату.

— Добры вечар, гаспадыня. Ці няма ў вас удавы, што хацела б за мяне пайсці?

Гаспадыня паглядзела на яго, усміхнулася:

— Ёсць адна, але кажа, што муж мусіць умець танцаваць.

Шурык пачухаў патыліцу.

— Танцаваць? Я толькі касу добра ваджу, а і то заржавела.

Пайшоў далей.

У другой вёсцы сустрэлася яму ўдава вясёлая, гаваркая. Люся.

— А што ты мне можаш прапанаваць? — пытаецца.

— Хату маю, сад маю, дзве авечкі, конь, куры ёсць. Кот, сабака. Рэнты шчэ німа. Ды яшчэ ўмею такія дранікі пячы, што сам сабе зайздрошчу.

Люся засмяялася:

— Гэта добра, але ты ж ужо, таго... стары.

— Стары, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF