Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.

Права звацца беларускамі

Віталь ВОРАНАЎ

Калі заходзіць гаворка пра правы беларускай меншасці ў Польшчы, мы найчасцей узгадваем беларускія школы, двухмоўныя шыльды, фінансаванне культуры, прысутнасць беларускай мовы ў грамадскай прасторы. Усё гэта, безумоўна, важна. Але ёсць адно права, пра якое амаль ніхто не гаворыць, хоць менавіта яно закранае чалавека штодня.

Гэта права называцца па-беларуску.

У беларускай мове многія прозвішчы маюць мужчынскую і жаночую формы. Ясмінскі — Ясмінская, Жыгуноў — Жыгунова, Кавалёў — Кавалёва. Пры гэтым ёсць і прозвішчы, якія не змяняюцца: Грыневіч, Ярмоленка, Грыб, Клімчук. Гэта натуральная частка беларускай моўнай сістэмы, якая існуе стагоддзямі.

Часам можна пачуць, што гэта нейкая выключна беларуская адметнасць. Але гэта не так. Падобныя формы існуюць і ў іншых славянскіх мовах. У Чэхіі нікога не здзіўляе, што муж называецца Duda, а яго жонка — Dudová. Гэта не асаблівасць асобнай краіны, а адзін са спосабаў, якім мова адлюстроўвае род чалавека. Дарэчы, у чэшскай мове традыцыйна жаночыя формы ўтвараюцца нават ад замежных прозвішчаў. Таму ў сродках масавай інфармацыі можна сустрэць такія формы, як Angela Merkelová або Hillary Clintonová. Гэта яшчэ раз паказвае, што для славянскіх моў жаночыя формы прозвішчаў успрымаюцца як натуральная частка моўнай нормы, а іх выкарыстанне — як праява павагі да ўласнай моўнай сістэмы.

Парадокс у тым, што ў Польшчы такая практыка ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF