Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.
Беларускі народны фэст у КашаляхАляксей МАРОЗУ час беларускага народнага фэсту ў Кашалях публіка сабралася на вялікай спартыўнай пляцоўцы. Сярод публікі знаходзіліся старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень, войт Арлянскай гміны Лявон Паўлючук, працаўнікі Гміннага асяродка культуры ў Орлі, солтыс і радная з Кашалёў, якія былі арганізатарамі фэсту. Прыбылі жыхары Арлянскай і суседніх гмін. Усе калектывы выступалі займальна і зацікавілі публіку сваім багатым рэпертуарам. — Добра, што такія мерапрыемствы арганізуюцца. Людзі могуць паслухаюць родныя песні, а выхадцы з вёскі прыязджаюць да сям’і ў госці. Калектывы маюць нагоду выступіць, спаткацца з сабой і паразмаўляць. Спачатку мы развучваем песні ў час рэпетыцый, а выступы ёсць патрэбныя, каб паказаць вынік нашай працы. Цікава нам пабачыць, як людзі ўспрымаюць наш спеў, — сказала спявачка яшчэ да выступу на сцэне. — Добра, што культура да нас прыязджае і можам паслухаць прыгожыя песні. Слухаючы музыку і пра хваробы забываем, — заявілі старэйшыя жанчыны. — Для людзей важны нашы беларускія фэсты. Асабліва ў невялікіх вёсках няма кантакту з роднай беларускай культурай, з нашай песняй. Я думаю, што нашы людзі рады, што могуць прыйсці на фэст, паслухаць нашы песні, павесяліцца. Мы арганізуем мерапрыемствы, каб мясцовае насельніцтва магло разам з намі святкаваць. Асаблівасць фэсту ў Кашалях заключаецца ў разнароднасці прэзентаванай музыкі. (...) |